Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Груздава)
Свята-Іаана-Прадцечанская царква — праваслаўны храм у вёсцы Груздава Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
---|---|
![]() Свята-Іаана-Прадцечанская царква | |
55°00′53″ пн. ш. 27°00′36″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Груздава |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Пастаўскае |
Дата пабудовы | 1875 год |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Царква пабудавана ў 1875 годзе з бутавага каменю і цэглы. Адноўлена ў 1996—1997 гадах.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольная ў плане пабудова з трох’яруснай вежай-званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Архітэктурны эфект заснаваны на спалучэнні паліхромнай бутавай муроўкі сцен з атынкаванымі і пабеленымі элементамі дэкору — вуглавымі лапаткамі, прафіляванымі карнізамі, ліштвамі арачных праёмаў. У сілуэце храма дамінуе пакаты шацёр званіцы з макаўкай у завяршэнні.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Груздава)
- Свята-Іаана-Прадцечанская царква (Груздава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)