Свята-Васкрасенская царква (Межава)

Свята-Васкрасенская царква — праваслаўны храм у в. Межава Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 2-й палавіне 19 ст. з цэглы ўладальнікам маёнтка Канстанцінам Любамірскім. Знаходзіцца ў паўзруйнаваным стане.

Праваслаўны храм
Свята-Васкрасенская царква
54°37′37,18″ пн. ш. 30°18′53,74″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Межава
Канфесія Руская праваслаўная царква
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Заснавальнік Канстанцін Любамірскі
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000135шыфр 213Г000135
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Падоўжна-восевую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю складаюць прытвор з чацверыковай званіцай, кароткая трапезная, кубападобны аб’ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма панавалі шацёр званіцы і 8-гранны светлавы барабан над цэнтральным аб’ёмам. Атынкаваныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, крапаваны вуглавымі паўкалонкамі, прамавугольнымі нішамі і круглымі разеткамі. Уваход вылучаны рызалітам і арачным парталам кілепадобнай формы, над якім круглая люкарна, па баках прамавугольныя нішы. Царква апяразана магутным карнізам на сухарыках і зубчастым фрызам.

 
Інтэр’ер

Інтэр’ер

правіць

Унутры малітоўная зала перакрыта скляпеннем на ветразях, якое трымае светлавы барабан, трапезная і прыдзелы — цыліндрычнымі скляпеннямі, у апсідзе скляпенне-конха. Памяшканні злучаны шырокімі арачнымі прасветамі. Мае магутнае канструкцыйнае вырашэнне (таўшчыня сцен 1,5 м).

Літаратура

правіць
  • Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. — Мн., 2007. — С. 259.

Спасылкі

правіць