Свята-Георгіеўская царква (Бабруйск)

Свята-Георгіеўская царква (у народнай традыцыі — Белая Царква) — праваслаўная царква ў Бабруйску. Размешаная па адрасе Карбышава, 4.

Праваслаўны храм
Свята-Георгіеўская царква
Свята-Георгіеўская царква
Свята-Георгіеўская царква
53°08′39″ пн. ш. 29°14′11″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Бабруйск
Канфесія Руская праваслаўная царква
Епархія Бабруйская і Быхаўская
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Архітэктар А. Я. Штаўберт[1]
Будаўніцтва 19051907 гады
Матэрыял цэгла
Стан дзейнічае
Сайт bobruisk.hram.by/temples…
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Царква пабудавана ў 19051907 па праекце А. Штаўберта як гарнізонны храм для воінскіх частак, размешчаных у Бабруйскай крэпасці. У пачатку ХХ ст., у сувязі са стратай фартыфікацыйнага значэння Бабруйскай крэпасцю была дазволена забудова эспланады — прасторы вакол сценаў, забароненага для будаўніцтва з прычыны абарончых мэт. Адпаведна, новы гарнізонны храм быў пабудаваны ў непасрэднай блізкасці ад галоўнага ўваходу ў крэпасць, на Мінскам фарштаце. У 1907 епіскап Мінскі і Тураўскі Міхаіл (Цемнарусаў) асвяціў храм. Верагодна, што храм наведваў падчас свайго візіту ў Бабруйск у 1916 цар Мікалай II.

У 1928 з храма скідаюцца купалы, руйнуецца званіца, а ў будынку размяшчаецца швейная майстэрня. У гады вайны ў храме размяшчаліся нямецкія аўтарамонтныя майстэрні, а па яе канчатку — сталовая і бібліятэка імя Леніна. У 1990 храмавы будынак вернуты вернікам.

План рэстаўрацыі быў складзены такім чынам, каб адноўлены храмавы будынак паўтараў разбураны нават у дробных дэталях. У 1992 распачатае будаўніцтва званіцы, у верасні 1992 набываюцца званы. 19 снежня 1992 Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, служыць у Свята-Георгіеўскім храме і благаслаўляе працы па яго ўзнаўленні. У сакавіку 1993 на званіцу ўздымаецца ўвянчаны пазалочаным крыжам шатровы дах з купалам. У 1994 усталяваны шацёр з купалам і крыжам над алтарнай часткай, у асяроддзі чатырох малых купалаў з крыжамі. 1995 храм цалкам абтынкаваны, усталяваныя дзверы і вокны. У гэтым жа годзе ў храме ўсталяваны разьбяны іканастас з абразамі працы майстроў маскоўскае іканапіснае школы.

У маі 19961 лістапада 1998 будуецца двухпавярховы Духоўна-асветніцкі цэнтр з памяшканнем для правядзення таемства вадохрышча. Цяпер цэнтр аб'ядноўвае не толькі адукацыйную, але і выдавецкую, дабрачынную, місіянерскую, вучэбна-метадычную дзейнасць. Пры цэнтры працуюць нядзельная школа, маладзёжны цэнтр святога Іаана Багаслова, сятрыцтва святой Юліяніі Лазараўскай, метадычны кабінет, царкоўная бібліятэка. Цэнтр каардынуе супрацоўніцтва з органамі выканаўчай улады, адукацыі і аховы здароўя, дзіцячымі дашкольнымі ўстановамі, выпраўленчымі ўстановамі, воінскімі часткамі, праводзіць семінары і канферэнцыі.

Падчас стварэння ў 2004 Бабруйскай праваслаўнай епархіі, царква была абвешчана кафедральным саборам, але разам з аднаўленнем Свята-Мікольскай царквы кафедра была перанесена туды.

Храм з'яўляецца адным з сімвалаў Бабруйска, яго малюнак можна бачыць на паштоўках, буклетах, фотаальбомах, прысвечаных гораду Бабруйску.

Клірыкі правіць

  • парах протаіерэй Генадзь Вейга,
  • іерэй Васіль Макарчыкаў,
  • іерэй Сяргей Яроміч,
  • іерэй Мікалай Калола,
  • дыякан Дзмітрый Сівакоў

Зноскі

Спасылкі правіць