Свята-Духаўская царква (Вярховічы)
Свята-Духаўская царква — праваслаўны храм у гонар Святога Духа ў вёсцы Вярховічы Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Духаўская царква | |
---|---|
52°28′45,41″ пн. ш. 23°31′12,41″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вярховічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | Беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1840 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000037 |
Стан | дзейнічае |
Гісторыя
правіцьПабудавана на могілках у 1840 г. з дрэва. Храм прыпісны да Свята-Мікалаеўскага прыхода вёскі Вярховічы.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Вырашана спалучэннем прамавугольных зрубаў залы і апсіды, над якой асноўны двухсхільны дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. На франтальным фасадзе вылучаецца двух'ярусная шатровая званіца. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны аконнымі праёмамі.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- Свята-Духаўская царква (Вярховічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Духаўская царква (Вярховічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Духаўская царква (Вярховічы) на сайце «Архіварта»