Свята-Духаўская царква (Дварэц)
Царква ў гонар Святога духа — праваслаўны храм у в. Дварэц Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Духаўская царква | |
---|---|
| |
53°06′05,10″ пн. ш. 29°43′50,65″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Дварэц |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Гомельская епархія |
Тып будынка | царква |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з дрэва, перавезена ў 1920-я гг. з в. Цялуша.
Помнік архітэктуры сінадальнага кірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.
Архітэктура
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Падоўжана-восевая прасторавая кампазіцыя сфарміравана прамавугольнымі ў плане прытворам, бабінцам, малітоўнай залай і апсідай. У сілуэце храма пануюць надбудаваная над прытворам 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца з макаўкай і высокі 8-гранны светлавы барабан, накрыты пакатым шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на гранёнай шыі. Вальмавы дах над апсідай завершаны макаўкамі. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх ліштвах, цокальная і фрызавая часткі фасадаў ашаляваны вертыкальна. Галоўны і бакавыя ўваходы вылучаны 4-слуповымі ганкамі.
Інтэр'ер
правіцьУнутры малітоўная зала перакрыта 8-гранны шатром на ветразях. Абразы «Велікамучаніца Параскева Пятніца» (17 ст.), «Сабор архангела Міхаіла» (сярэдзіна 19 ст., мастак Волкаў).
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 142.
Спасылкі
правіцьСвята-Духаўская царква (Дварэц) на Вікісховішчы |
- Свята-Духаўская царква (Дварэц) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Духаўская царква (Дварэц) на сайце Radzima.org
- Свята-Духаўская царква (Дварэц) на сайце Глобус Беларусі (руск.)