Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно)
Свя́та-Мікала́еўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Трасціно Хоцімскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана каля могілак.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
53°29′16″ пн. ш. 32°29′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Трасціно |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская |
Благачынне | Клімавіцкае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1861 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі броўкамі і круглымі люкарнамі на бакавых фасадах малітоўнай залы. Яе шатровы дах і шацёр званіцы (васьмярык на чацверыку) завершаны макаўкамі. Фасады апяразаны гарадковым фрызам, крапаваны вуглавымі і прасценачнымі лапаткамі.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіцьСвята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на Вікісховішчы |
- Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Трасціно) на сайце «Архіварта»