Свята-Пакроўская царква (Асіпаўшчына)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Асіпаўшчына Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() | |
53°23′06,88″ пн. ш. 26°34′54,7″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Асіпаўшчына |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Маладзечанская епархія |
Дата пабудовы | 1819 год |
Статус |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў 1819[1] годзе на могілках, у 1990-я гг. абкладзена цэглай і павялічана.
Архітэктура
правіцьВырашана прамавугольным аб'ёмам з трохграннай алтарнай часткай, над якой двухсхільны дах з чатырохгранным шатровым барабанам па цэнтры пераходзіць у вальмавы. Неатынкаваныя цагляныя сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Непадалёку пастаўлена чатырохгранная шатровая цагляная каплічка.
Зноскі
- ↑ РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 805, арк 88.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіць- Свята-Пакроўская царква (Асіпаўшчына) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Асіпаўшчына) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Асіпаўшчына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)