Свята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
![]() Галоўны ўваход | |
54°04′42,66″ пн. ш. 30°04′26,29″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікія Лазіцы |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Магілёўская і Мсціслаўская епархія |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1820 год |
Статус |
![]() |
![]() |
Пабудавана ў цэнтры вёскі ў 1820 годзе з дрэва. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства з рысамі класіцызму. Аснову кампазіцыі складае крыжова-купальны асноўны аб'ём, да якога праз кароткі бабінец далучаны квадратны ў плане прытвор. Да цэнтральнага кубападобнага аб'ёму прылягаюць прамавугольныя ў плане прыдзелы і пяцігранная апсіда, накрытыя вальмавымі дахамі з макаўкамі на гранёных шыях. Цэнтральны аб'ём завершаны магутным васьмігранным светлавым барабанам з гранёным сферычным купалам. Галоўны ўваход вылучаны ганкам з двухсхільнай навіссю на парных слупах. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Інтэр'ер
правіцьУ інтэр'еры дамінуе прастора сяродкрыжжа, перакрытая скляпеннем на ветразях, якое абапіраецца на 3 пары слупоў.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007. — стар. 103.
Спасылкі
правіцьСвята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы) на Вікісховішчы |
- Свята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Вялікія Лазіцы) на сайце «Архіварта»