Свята-Пакроўская царква (Ласіца)
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Ласіца Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Пакроўская царква | |
---|---|
| |
55°05′29,83″ пн. ш. 27°23′43,4″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Ласіца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Пастаўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Дата пабудовы | 1830 год |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000880 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў пачатку 20 ст. з цэглы і бутавага каменю.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. У аснове кампазіцыі храма падоўжны прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам, які па цэнтры завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Да франтальнага фасада далучана вежа-званіца, якая складаецца з 2 ніжніх чатырохгранных і верхняга васьміграннага ярусаў, шацёр якіх завершаны макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-пілонным парталам з трохвугольным шчытом. Са старажытнарускага царкоўнага дойлідства ўнесены кілепадобныя ліштвы арачных праёмаў званіцы. Рытм бакавых працяглых фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы і лапаткі ў прасценках. Архітэктурна-дэкаратыўны эфект дасягаецца кантрасным спалучэннем атынкаваных і пабеленых элементаў дэкору з паліхромным фонам бутавай муроўкі сцен.
Інтэр’ер
правіцьАбразы «Маці Божая на змеі» (канец 18 ст.), «Маці Божая з дзіцем» (мяжа 18 — 19 ст.).
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Пакроўская царква (Ласіца)
- Свята-Пакроўская царква (Ласіца) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Ласіца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Пакроўская царква (Ласіца) на сайце «Архіварта»