Свята-Пакроўская царква (Мікалаева)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Мікалаева Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі.

Славутасць
Свята-Пакроўская царква
53°49′54″ пн. ш. 25°54′26″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Мікалаева
Канфесія БПЦ
Епархія Лідская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Дата пабудовы XIX стагоддзе
Map

Гісторыя

правіць

Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з сасновага брусу. Зноў адкрыта ў 1988 — 90 гг.

Архітэктура

правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Крыжова-купальны храм. У кампазіцыі дамінуе цэнтральны высокі кубападобны аб’ём, чатырохгранны шацёр якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычным барабане. Гэтак сама завершана чацверыковая званіца, надбудаваная над двухсхільным дахам прамавугольнага бабінца. Бакавыя прыдзелы з самастойнымі ўваходамі і пяцігранная апсіда завершаны паўвальмавымі дахамі. Фасады гарызантальна ашаляваны, вуглы зрубаў вертыкальна абшыты дошкамі. Галоўны ўваходны праём і строеныя аконныя праёмы прыдзелаў дэкарыраваны накладнымі кілепадобнымі і плоскімі ліштвамі.

Інтэр’ер

правіць

Зала асветлена невялікімі падшатровымі квадратнымі аконнымі праёмамі. У 1894 г. прыхаджане па ініцыятыве пасрэдніка Зубоўскага набылі абраз «Пакроў Прасвятой Багародзіцы» ў ківоце з пазалотай.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.