Свята-Пакроўская царква (Тырвовічы)

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Тырвовічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Пакроўская царква
52°00′50″ пн. ш. 26°31′02″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Тырвовічы
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Пінская і Лунінецкая
Дата пабудовы 1856 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000582шыфр 112Г000582
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць
 
Царква ў 1912 годзе. І. Сербаў

Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, пабудавана ў 18 — 19 ст. з дрэва, адноўлена ў 1992 г.

Архітэктура

правіць

Помнік народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным зрубам з трохграннай алтарнай часткай, накрытымі вальмавым бляшаным дахам з цыбулепадобнай галоўкай па цэнтры. Да фасада праз кароткі бабінец далучана двух'ярусная чатырохгранная шатровая прытвор-званіца (раней быў нізкі прытвор пад двухсхільным пакрыццём). Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах, умацаваны брусамі-сцяжкамі.

Літаратура

правіць
  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

правіць