Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вялікая Свянціца)
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Вялікая Свянціца Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці. Размешчана на паўночнай ускраіне вёскі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
53°03′20,68″ пн. ш. 24°21′41,59″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Вялікая Свянціца |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Гродзенская і Ваўкавыская епархія |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў першай палове XIX стагоддзі з цэглы і каменю як касцёл, які пасля 1863 г. пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Абкружана мураванай агароджай.
Архітэктура
правіцьВырашана невялікім прамавугольным аб'ёмам пад двухсхільным дахам.Галоўны фасад завершаны трохвугольным фратонам, над якім узвышаецца цыбулепадобны купал на васьмігранным барабане. Уваход вылучаны нізкім 2-калонным ганкам, над якім паўкруглая люкарна. Сціплае дэкаратыўнае рашэнне фасадаў абмежавана атынкаванымі і пабеленымі вуглавымі лапаткамі, карнізам і ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў на шэрым фоне сцен.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вялікая Свянціца)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вялікая Свянціца) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Вялікая Свянціца) на сайце Глобус Беларусі (руск.)