Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча)

Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Праваслаўны храм
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
Свята-Петра-Паўлаўская царква
52°26′42,94″ пн. ш. 23°44′01,1″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Гарадзішча
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Брэсцкая і Кобрынская
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата пабудовы 18 ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000344шыфр 113Г000344
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Знаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва.

Архітэктура правіць

Помнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай. Васьмярык званіцы завершаны шатром з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны разнымі падзорамі.

Інтэр'ер правіць

 
Багародзіца з хорам анёлаў. Пачатак 18 ст. МСБК НАН

У малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Абразы 19 ст. : «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Святыя Пётр і Павел», «Тайная вячэра», «Святая прарочыца Анна».

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць