Свята-Петра-Паўлаўская царква (Браздзечына)
Свята-Петра-Паўлаўская царква - праваслаўны храм у імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Браздзечына Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
54°27′06,20″ пн. ш. 30°37′58,80″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Браздзечына |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Віцебская і Аршанская епархія |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі стыль |
Будаўніцтва | 1875 |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000128 |
Стан | працуе |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў цэнтры вёскі ў 1875 годзе з цэглы. Рэстаўрыравана ў пачатку XXI стагоддзя.
Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм чатырохчасткавай падоўжнай сіметрычна-восевай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане прытвор, трапезная, кубападобная малітоўная зала і паўкруглая апсіда з бакавымі паўкруглымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе магутны васьмігранны барабан на квадратным пастаменце. Над прамавугольным, выцягнутым па папярочнай восі прытворам узвышалася званіца (не захавалася ). Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны прафіляванымі броўкамі, галоўны і 2 бакавыя ўваходныя парталы — кілепадобнымі ліштвамі. У дэкоры, выкананым сродкамі цаглянай муроўкі, выкарыстаны матывы старажытнарускага царкоўнай архітэктуры: трайныя вісячыя аркатуры, круглыя разеткі і люкарны, парныя паўкалонкі, зубчастыя фрызы, вуглавыя пілястры.
Інтэр'ер
правіцьІнтэр'ер храма дынамічна развіты ў падкупальную прастору — самкнуты васьмігранны купал з праёмам ліхтаром. Падкупальная прастора асветлена 4 арачнымі аконнымі праёмамі на вялікіх гранях барабана. У прастору малітоўнай залы шырокімі арачнымі прасветамі адкрываюцца бакавыя прыдзелы, трапезная (перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі) і апсіда (перакрыта конхай). У бакавы прыдзел такім жа прасветам адкрыта і паўднёвая рызніца. У афармленні інтэр'ера была выкарыстана арнаментальная фрэскавая размалёўка, фрагменты якой захаваліся ў апсідзе, купале, арках прыдзелаў.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі / А.М. Кулагін, З.Э. Герасімовіч, У.П. Свентахоўскі. - Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
правіцьСвята-Петра-Паўлаўская царква (Браздзечына) на Вікісховішчы |
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Браздзечына) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Браздзечына) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Браздзечына) на сайце «Архіварта»