Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча)
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
| |
52°26′42,94″ пн. ш. 23°44′01,1″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Гарадзішча |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Брэсцкая і Кобрынская |
Архітэктурны стыль | беларускае народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 18 ст. |
Статус | Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000344 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца на паўночнай ускраіне вёскі. Пабудавана ў 18 ст. з дрэва.
Архітэктура
правіцьПомнік народнага дойлідства. Трохзрубны храм: 3-ярусная званіца, працяглая малітоўная зала, 5-гранная апсіда з бакавой рызніцай. Васьмярык званіцы завершаны шатром з макаўкай. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны разнымі падзорамі.
Інтэр'ер
правіцьУ малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах. Абразы 19 ст. : «Маці Божая», «Ісус Хрыстос», «Святыя Пётр і Павел», «Тайная вячэра», «Святая прарочыца Анна».
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча) на сайце Radzima.org
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Гарадзішча) на сайце «Архіварта»