Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жукаўка)
Беларуская праваслаўная царква ў Жукаўцы, Беларусь
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у в. Жукаўка Мінскага раёна.
Славутасць | |
Свята-Петра-Паўлаўская царква | |
---|---|
54°11′01″ пн. ш. 27°30′19″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Жукаўка |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Мінская епархія |
Дата пабудовы | 1824 год |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа ўскраіне вёскі. Пабудавана ў 1824 годзе з дрэва, адноўлена ў 1990-я гады.
Архітэктура
правіцьВырашана ў традыцыях народнага дойлідства. 1-зрубны храм пераходзіць у трохгранную апсіду. Да фасада далучаны прытвор, завершаны над двухсхільным дахам макаўкай. Над франтонам фасада ўзведзена цыбулепадобная галоўка. Вертыкальна ашаляваныя фасады прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі. Перад храмам адасоблена пастаўлена драўляная званіца народна-этнаграфічнай трактоўкі — чатырохграннае двух’яруснае збудаванне пад шатровым дахам.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жукаўка)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жукаўка) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Петра-Паўлаўская царква (Жукаўка) на сайце Глобус Беларусі (руск.)