Свята-Троіцкая царква (Мір)

Мір

Мірская Траецкая царква (Мірская Троіцкая царква) — помнік архітэктуры 1619 ст. рэспубліканскага значэння ў г. п. Мір.

Праваслаўная царква
Мірская троіцкая царква
53°27′10,4″ пн. ш. 26°27′55,75″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Мір
Канфесія Праваслаўная царква
Епархія Навагрудская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Будаўніцтва 15301550 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 412Г000320шыфр 412Г000320
Стан Добры, царква дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

правіць

Пабудавана паміж 153350 з цэглы. У 1705 г. стала уніяцкай пры манастыры базыльян, які быў скасаваны ў 1824 г. У 1839 г. ўладкавана паводле праваслаўнага абраду. У 1842 г. ў ёй створаны прыдзел у імя Раства Прасвятой Багародзіцы. Перабудавана пасля пажару 1865 г. (начынне і іканастас былі выратаваны) і асвячона 9.6.1868 г. архіепіскапам мінскім Міхаілам. Будынак капітальна перабудаваны ў 1873 — 75 гг., пасля чаго 25.5.1875 г. асвячоны зноў.

Архітэктура

правіць

Мураваны 5-купальны храм падоўжна-восевай кампазіцыі ўключае амаль квадратны ў плане асноўны аб'ём, паўкруглую апсіду з рызніцай і прамавугольны бабінец, да якога ў 1870-я гады прыбудавана 3-ярусная вежа-званіца (васьмярык на 2 чацверыках) з мураваным першым паверхам, драўлянымі 2-м і 3-м ярусамі, завершаная 8-гранным шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане. Да пабудоў 1870-х гадоў адносяцца і 5 несапраўдных купалаў над асноўным аб'ёмам. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам і мае ў завяршэнні дэкаратыўнае 5-галоўе. Апсіда накрыта паўавальным, бабінец — 2-схільным дахамі. Вокны круглыя і прамавугольныя з арачнымі завяршэннямі.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць