Свята-Троіцкая царква (Стары Крупец)
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Крупец Добрушскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
Славутасць | |
Свята-Троіцкая царква | |
---|---|
52°19′16″ пн. ш. 31°21′46″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Аграгарадок | Крупец |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Гомельская епархія |
Гісторыя правіць
Знаходзіцца ў цэнтры аграгарадка. Пабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з дрэва.
Архітэктура правіць
Крыжовую ў плане падоўжна-восевую кампазіцыю будынка фарміруюць прытвор, бабінец, кубічны аб'ём малітоўнай залы з бакавымі прыдзеламі, пяцігранная апсіда з бакавымі рызніцаамі. У сілуэце будынка 2 вертыкальныя дамінанты: надбудаваныя над прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацвярыку) і васьмігранны шатровы светлавы барабан, завершаныя цыбулепадобнымі галоўкамі. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны аконнымі праёмамі ў ліштвах, 3 уваходы аформлены слупавымі ганкамі. Цокальная частка ашалявана вертыкальна.
Інтэр’ер правіць
У інтэр’еры пануе прастора малітоўнай залы, у якую адкрываецца светлавы барабан, абапёрты праз скляпеністую ветразевую канструкцыю на сцены. У аздабленні інтэр'ера выкарыстана алейная размалёўка на евангельскія сюжэты.
Літаратура правіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Свята-Троіцкая царква (Стары Крупец) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Стары Крупец) на сайце «Архіварта»