Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча)

Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Кабішча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.

Славутасць
Свята-Ушэсцеўская царква
55°25′25″ пн. ш. 30°13′17″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кабішча
Канфесія БПЦ
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль псеўдарускі стыль
Map

Гісторыя правіць

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы і каменю.

Архітэктура правіць

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана цэнтрычнай крыжовай у плане аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, у аснове якой кубападобная малітоўная зала, пакаты шатровы дах якой завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі. На фоне паліхромнай маляўнічай бутавай муроўкі сцен вылучаны чырвонацагляныя элементы архітэктурнай пластыкі: плоскія карнізы і зубчастыя фрызы, рэльефныя крыжы, круглыя разеткі.

Інтэр’ер правіць

У інтэр'еры бакавыя памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць