Адкрыць галоўнае меню

Святлана Георгіеўна Суджаева

Святлана Георгіеўна Суджаева (15 верасня 1951, Мінск) — выбітны беларускі вучоны ў галіне кардыялогіі, рэабіліталогіі, патафізіялогіі кровазвароту, псіхафізіялогіі. Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (2007). Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына — доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія». З’яўляецца вядучым членам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў (ESC), членам Еўрапейскай Асацыяцыі па прафілактыцы і рэабілітацыі хворых з захворваннямі сэрца, а таксама каардынатарам Еўрапейскай Асацыяцыі кардыёлагаў ў галіне кардыялагічнай рэабілітацыі па Беларусі.

Святлана Георгіеўна Суджаева
Дата нараджэння 15 верасня 1951(1951-09-15) (68 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера медыцына: кардыялогія, рэабіліталогія, псіхафізіялогія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Мінскі медыцынскі інстытут
Вядомая як Першая ў гісторыі медыцыны Беларусі жанчына - доктар медыцынскіх навук па спецыяльнасці «кардыялогія»

БіяграфіяПравіць

У 1974 годзе скончыла Мінскі медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «лячэбная справа». З 1974 па 1979 гг. працавала ў лячэбна-прафілактычных установах Беларусі. У 1979 годзе паступіла і ў 1981 г. скончыла клінічную ардынатуру ў Беларускім НДІ кардыялогіі па спецыяльнасці «кардыялогія». З 1982 па 1996 годы працавала навуковым супрацоунiкам лабараторыi рэабiлiтацыi хворых на iнфаркт мiякарда. З 1997 па 2001 г.г. працавала намеснiкам дырэктара Беларускага НДІ кардыялогіі па клiнiчнай працы, пасля рэарганiзацыi Беларускага НДІ кардыялогіі у Рэспублiканскi навукова-працоуны цэнтр "Кардыялогiя" у 2001 г. (дыр. праф. Манак Н.А.) прадоужвала працаваць намеснiкам дырэктара Рэспублiканскага навукова-працоунага цэнтра "Кардыялогiя" па кардыятэрапii па 2004 год.

З ліпеня 2007 — загадчыца лабараторыі рэабілітацыі хворых кардыялагічнага і кардыяхірургічнага профілю. Абараніла кандыдацкую дысертацыю «Дыягнастычнае значэнне пробы з псіхаэмацыйным напружаннем для ацэнкі стану каранарнага крывацёку і скарачальных рэзерваў міякарда ў хворых на ІХС» ў 1987 годзе, доктарскую дысертацыю «Псіхафізіялагічны аспект рэабілітацыі хворых інфарктам міякарда» — у 1994 годзе. Званне прафесара па спецыяльнасці «клінічная медыцына» прысвоена Вышэйшай Атэстацыйнай Камісіяй Нацыянальнай Акадэміі Навук Рэспублікі Беларусь у 2007 г.. Падрыхтавала 5 кандыдатаў медыцынскіх навук. Апублікавала 370 навуковых прац, з іх 7 манаграфій, 43 навукова-працоуных i вучэбна-метадычных дапаможникау, 127 навуковых артыкулау; 9 аўтарскіх пасведчанняў и патэнтау на вынаходства.

БібліяграфіяПравіць

  • Реабилитация больных кардиологического и кардиохирургического профиля: (кардиологическая реабилитация): национальные рекомендации / Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Республиканский научно-практический совет «Кардиология», Белорусское научное общество кардиологов; подготовили: С. Г. Суджаева [и др.]
  • Реабилитация после реваскуляризации миокарда / С. Г. Суджаева, О. А. Суджаева

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).


  На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.