Святлана Міхайлаўна Кудзеліч
Святлана Міхайлаўна Кудзеліч (нар. 7 мая 1987, Пінск) — беларуская лёгкаатлетка. Спецыялізуецца ў бегу на 800 метраў, 3000 м, 5000 м, 10 000 м, 2000 метраў з перашкодамі, 3000 метраў з перашкодамі. Майстар спорту Беларусі міжнароднага класа, рэкардсменка Беларусі ў бегу на 3000 м.
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жаночы |
Поўнае імя | Святлана Міхайлаўна Кудзеліч |
Спецыялізацыя | steeplechase[d] |
Клуб | Дынама |
Нарадзілася |
7 мая 1987 (37 гадоў) |
Грамадзянства | Беларусь |
Гады кар’еры | з 2005 |
Рост | 170 см |
Вага | 51 кг |
IAAF | 14269797 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спартыўная кар’ера
правіцьНа Чэмпіянаце Еўропы 2010 — 10-я ў катэгорыі бег на 10000 м. Удзельніца Чэмпіянату Еўропы 2012.
Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 года ў катэгорыі 3000 м (з перашкодамі), дзе заняла 34 месца і ў фінал не патрапіла[1].
Чэмпіёнка Беларусі ў памяшканні 2016 года ў бегу на 3000 метраў з вынікам 9.10,40[2].
Срэбраны прызёр Чэмпіянату Еўропы ў памяшканні (Прага, 2015) у бегу на 3000 м.
На Алімпійскіх гульнях 2016 года ў бегу на 3000 метраў з перашкодамі з вынікам 9:32,93[2] заняла 22 месца.
Да верасня 2020 года працавала ў МНС на пасадзе інспектара па прафесійнай падрыхтоўцы і спорце сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння ў званні старшага лейтэнанта. Падчас пратэстаў Беларусі 18 жніўня 2020 года разам з іншымі беларускімі спартоўцамі падпісала адкрыты ліст з асуджэннем гвалту ў краіне і патрабаваннем новых прэзідэнцкіх выбараў. Пасля гэтага была звольнена з МНС і пазбаўлена зарплаты[3][4]. Таксама была выключана са спісачнага складу нацыянальнай зборнай[5]. Пад рэпрэсіі рэжыму Лукашэнкі трапіў і муж бягухі, яе трэнер Ігар Жаваранак, якому не працягнулі кантракт[5]. Тым не менш пара працягнула падрыхтоўку да Алімпійскіх гульняў 2020 ужо самастойна[5].
Зноскі
- ↑ Беларускія алімпійцы ў Лондане Прессбол
- ↑ а б Списочный состав национальной и сборной команды Республики Беларусь по лёгкой атлетике на 2017 год Архівавана 15 лютага 2017.
- ↑ «Требуем признать выборы недействительными». Почти 450 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 20 жніўня 2020. Праверана 22 сакавіка 2021.
- ↑ «Лишили зарплаты, выкинули из сборной»: белорусская чемпионка Куделич описала репрессии / mk.ru
- ↑ а б в Руто, Дмитрий. Исключенная из сборной бегунья уехала готовиться к ОИ в Африку (помог фонд Герасимени) – живет в доме топ-спортсменки и удирала от силовиков без формы (руск.). BY.Tribuna.com (21 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 22 сакавіка 2021. Праверана 22 сакавіка 2021.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святлана Міхайлаўна Кудзеліч
- Профіль на сайце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па лёгкай атлетыцы
- Святлана Кудзеліч — алімпійская статыстыка на сайце Sports-Reference.com (англ.)
- Святлана Міхайлаўна Кудзеліч — профіль на сайце IAAF (англ.)