Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна

Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна, дзявоч. Рудабелец (нар. 31 жніўня 1957, в. Малейкі, Брагінскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская пісьменніца, журналістка.

Святлана Уладзіміраўна Бязлепкіна
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 31 жніўня 1957(1957-08-31) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменніца, журналістка
Мова твораў беларуская

Біяграфія правіць

Скончыла факультэт журналістыкі БДУ (1979г), працавала ў раённым і абласным друку (газеты «Чачэрскі веснік» і «Гомельская праўда»). Жыве ў г. Мінск.

Творчасць правіць

Вострасюжэтную псіхалагічную прозу С.Бязлепкінай умоўна можна падзяліць на творы пра сучаснасць і творы пра мінулае, у якіх адлюстраваны лёсы звычайных людзей на фоне буйных гістарычных падзей. Аповесці і апавяданні Святланы Бязлепкінай друкаваліся ў часопісах «Полымя», «Маладосць», «Неман», а таксама ў газетах «ЛіМ», «Звязда» і іншых выданнях.

«Гераіні Святланы Бязлепкінай (апавяданні „Па законе фотагеніі“ і „Перадкалядная гісторыя“) — сучасныя гараджанкі, прафесіяналы ў сваёй справе, самастойныя, не залежныя ні ад кога, здольныя імгненна прымаць рашэнні… Асабліва цікавы першы з твораў: на прыкладзе сямейнай пары акцёраў пісьменніца знаёміць з тонкасцямі сцэнічных пастановак і адкрывае сакрэты кінематаграфічнага мастацтва. Гэта ўнікальны досвед, што зазвычай застаецца па-за кадрам, па той бок кулісаў, а тут чытач нібы сам трапляе ў багемны асяродак — настолькі змястоўна, каларытна, з гумарам і жывой мовай ён апісаны, што верыш кожнаму слову… А праблемы, якія стаяць перад гераіняй твора, актуальныя для любой жанчыны: як знайсці кампраміс паміж сям’ёй і працай, падтрымаць веру ў сябе і сваю „геніяльнасць“ мужа і дапамагчы яму з кар’ерай, пры гэтым ахвяруючы ўласным талентам… Зрэшты, як застацца жанчынай, якую хацелася б абараніць і падтрымаць, у свеце, што пастаянна вымагае зусім іншых якасцяў — супрацьлеглых…» [1]

Стылістычна бездакорнае апавяданне «Урокі Шантанэ» прапануе чытачам Святлана Бязлепкіна. Багатая мова, дынамічны захапляльны сюжэт (дзеянне адбываецца ў Францыі ў 1-й палове мінулага стагоддзя), галоўны герой, настаўнік гісторыі, які адразу заваёўвае сімпатыі, — немагчыма адарвацца ад чытання, пакуль не перагорнеш апошнюю старонку. [2]

Аўтарка кнігі прозы «Чарнобыльская русалка» (1998):

  • Донна Францэска з 9 «В»
  • І прыйдзе дзень
  • Ружы і Радзіма
  • Памятай пра брыяфіліумы
  • Алена Рэмбаўна
  • Чарнобыльская русалка
  • Анёл з пятага паверха
  • Гданьская гісторыя

Удзельніца калектыўнага зборніка "Размова з люстэркам" (Мінск, Аверсэв, 2023) з апавяданнямі "Дыягназ" і "Таямніца гатэля «Раяль»".

Бібліяграфія правіць

  • Кніга прозы «Чарнобыльская русалка» (1998)

Аповесці:

  • У межах Нагорнай пропаведзі //Маладосць, 2000, № 5.
  • Шазюбль, або проста гульня // Полымя, 2004, № 4. [3]
  • Лінія Дзюранда // Маладосць, 2013, № 11
  • Урокі Шантанэ // Полымя, 2019, № 8.
  • Півонеманія // Полымя, 2023, № 3

Апавяданні:

  • Майстра і Маруся // Маладосць, 1998, № 12
  • Аднойчы ў Грамічэле" // Маладосць, 2006, № 6. [4]
  • Венгерский проект // Неман, 2016, № 7.
  • Однажды в Граммикеле // Неман, 2016, № 7.
  • Па законе фотагеніі // Полымя, 2018, № 12.
  • Перадкалядная гісторыя // Полымя, 2018, № 12.
  • Дыягназ // Полымя, 2022, № 6.
  • Таямніцы гатэля « Royal» // Полымя, 2022, № 10.
  • Апошні шанс // Маладосць, 2023, № 1.
  • Апокрыф, або Узыходжанне на Парнас // Маладосць, 2023, № 9.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Будовіч Я. Агляд літаратурных часопісаў // Звязда. 18.09.2019.
  • Будовіч Я. Агляд літаратурных часопісаў // Звязда. 16.01.2019.