Малейкі

аграгарадок ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Мале́йкі[1] (трансліт.: Maliejki, руск.: Малейки) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Цэнтр Малейкаўскага сельсавета.

Вёска
Малейкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
392 чалавекі (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247637
Аўтамабільны код
3
Малейкі на карце Беларусі ±
Малейкі (Беларусь)
Малейкі
Малейкі (Гомельская вобласць)
Малейкі

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

У 8 км на ўсход ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы - Гомель), 138 км ад Гомеля.

Гідраграфія правіць

На захадзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з аўтадарогай Рэчыца — Лоеў.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўдні пад прамым кутом далучаецца кароткая просталінейная вуліца. На захадзе, паралельна асноўны, размешчана яшчэ адна кароткая вуліца. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Выяўлены археолагамі курганны магільнік (30 насыпаў, у 1,2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Курганне) сведчыць пра засяленне тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска ў валоданні князя Вішнявецкага, ва 2-й палове XVII стагоддзя — Каняцпольскіх. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе размяшчаўся хлебазапасны магазін, у Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года цэнтр Малейкаўскага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкага, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскага (з 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Дзейнічала пачатковая школа.

У 1930 годзе арганізаваны калгас, працаваў крухмальны завод. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў 1943 годзе часткова спалілі вёску. У баях за вызваленне вёскі і наваколляў у 1943 годзе загінулі 75 салдат 356-й стралковай дывізіі, у памяць пра якія ў 1965 годзе ўсталявана скульптура салдата. На франтах і ў партызанскай барацьбе загінуў 171 мясцовы жыхар. У памяць пра іх у 1970 годзе ўсталявана скульптурная кампазіцыя. Цэнтр калгасу «Пераможца». Размяшчаліся крухмальны завод, сярэдняя школа, клуб, бібліятэка, дзіцячы сад, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, крама.

У склад Малейкаўскага сельсавета ў 1962 годзе ўваходзілі цяпер не існыя: вёска Усход, у 1966 годзе пасёлак крухмальнага завода, у 1998 годзе вёска Пацкаў.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 142 гаспадаркі, 392 жыхара.

Дынаміка правіць

  • 1897 год — 55 двароў, 354 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 56 двароў, 383 жыхара.
  • 1959 год — 497 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1999 год — 143 двары, 404 жыхары[2].
  • 2004 год — 142 гаспадаркі, 392 жыхара.
  • 2006 год — 137 гаспадарак, 379 чалавек, з якіх 86 ва ўзросце да 16 гадоў, 218 — у працаздольным і 75 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 26.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць