Святы Апостал Павел (абраз з Трабаў)
Святы Апостал Павел — абраз з касцёла в. Трабы Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці, які датуецца 1732 годам. Захоўваецца ў калекцыі Музея старажытнабеларускай культуры (інв. КП-347, Ж-211)[1]. Памер абраза — 92,5 × 75 см[2].
| ||
Святы Апостал Павел. 1732 | ||
Матэрыял | палатно, алей | |
---|---|---|
Памеры | 92,5 × 75 см | |
Музей старажытнабеларускай культуры, Мінск |
Апісанне
правіцьВыява Святога напісана на палатне алейнымі фарбамі, якое было прымацавана да дошкі, аформленай у вузкую драўляную разьбяную раму. Пры рэстаўрацыі палатно было дэманціравана з драўлянага шчыта і нацягнута на падрамнік. На раме ад абраза, як і на самім палатне, ніякіх надпісаў не было, аб чым дадаткова сведчыць і першапачатковае апісанне абраза ў кнізе паступленняў, аднак пры публікацыі ў альбомах яно фігуруе пад 1732 годам. Даціроўка ў дадзеным выпадку зроблена па аналогіі з абразом «Ян Непамук», паколькі абразы выкананы ў адным стылі і маюць практычна аднолькавыя памеры[2].
Зноскі
- ↑ Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018
- ↑ а б ДАТАВАНЫЯ АБРАЗЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ Архівавана 19 кастрычніка 2020.
Літаратура
правіць- Галіна Флікоп-Світа. Датаваныя абразы XVII—XVIIІ стст. У зборах Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. // Волинська ікона: дослідження та реставрація. Науковий збірник. Випуск 24. 2018