Свіднік (Славакія)

горад ва Усходняй Славакіі

Сві́днік (славацк.: Svidník, укр.: Свидник) — горад ва Усходняй Славакіі, у паўночнай частцы Нізкіх Бескідаў на рацэ Ондава.

Горад
Свіднік
Svidník
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Статус
Раённы цэнтр
Край
Раён
Каардынаты
Заснаваны
Першая згадка
1355
Плошча
20,2 км²
Вышыня цэнтра
230 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
11 602 чалавек (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
0 54
Паштовы індэкс
089 01
Аўтамабільны код
SK
Афіцыйны сайт
Свіднік на карце Славакіі
Свіднік (Славакія) (Славакія)
Свіднік (Славакія)

Гісторыя

правіць

Горад узнік у 1944 годзе у выніку злучэння дзвюх вёсак — Ніжны-Свіднік і Вышны-Свіднік.

У старажытнасці тэрыторыя Свідніка ляжала на Бурштынавым шляху да Балтыйскага мора, які праходзіў тут праз Дукельскі перавал. Пазней тут, на ўзгорку Кашцьелік, славяне пабудавалі сваё гарадзішча. У XIV стагоддзі тут быў пабудаваны замак, знішчаны ў XVIII стагоддзі.

У XIX стагоддзі на край абвальваюцца эпідэміі і неўраджаі. Насельніцтва масава ў пошуках лепшага жыцця эмігравала ў ЗША і Канаду. Наваколлі горада былі моцна разбураны і падчас Першай сусветнай вайны. Пасля Першай сусветнай вайны Свіднік належаў да самых бедных раёнаў Чэхаславакіі. Хваля эміграцыі не памяншалася.

Падчас Другой сусветнай вайны Свіднік стаў месцам бязлітасных баёў паміж Савецкай і нямецкай арміямі і зноў падвергся моцным разбурэнням.

Пасля вайны пачалася індустрыялізацыя горада, якая прывяла да паляпшэння жыцця ў рэгіёне.

Асаблівасцю Свідніка з’яўляецца факт, што гэта адзін з двух раёнаў Славакіі з перавагай праваслаўнага (20 %) і ўніяцкага (37 %) насельніцтва.

Славутасці

правіць
  • Музей русінска-ўкраінскай культуры
  • Штогадовы летні фестываль русінаў-украінцаў
  • Музей пад голым небам
  • Галерэя Дэзідэра Мілі
  • Уніяцкая царква XVIII стагоддзя
  • Драўляныя праваслаўныя і ўніяцкія цэрквы ў наваколлях горада
  • Музей Карпацка-Дукельскай аперацыі

Гарады-пабрацімы

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць
  1. http://www.krivapalanka.gov.mk/zbratimeni-gradovi
  2. а б в г д е ё ж https://www.svidnik.sk/druzobne-vztahy.html