Свінка (прыток Беседзі)
рака ў Беларусі
Сві́нка[1][2], канал С-1[2] — рака ў Гардзееўскім раёне Бранскай вобласці Расіі і Касцюковіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, левы прыток ракі Беседзь.
Свінка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 83 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°04′45″ пн. ш. 31°57′55″ у. д.HGЯO |
Вусце | Беседзь |
• Каардынаты | 53°07′30″ пн. ш. 31°48′51″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,6 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Беседзь → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
Краіны | |
Рэгіёны | Бранская вобласць, Магілёўская вобласць |
Раёны | Гардзееўскі раён, Касцюковіцкі раён |
Даўжыня ракі 13 км, у т.л. 11,5 км на тэрыторыі Касцюковіцкага раёна[2]. Плошча вадазбору 83 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6[1] м/км. Пачынаецца каля вёскі Калыбелі (Гардзееўскі раён). Упадае ў Беседзь у напрамку на захад ад былой вёскі Віраўка (Касцюковіцкі раён). Вадазбор раўнінны[1]. Рэчышча ў верхнім цячэнні каналізаванае.
Зноскі
Літаратура
правіць- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Свінка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 465. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 30. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-100. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1985 г. (руск.)