Свіння[1], падгруздак чорны (Russula adusta) — шапкавы базідыяльны грыб з роду Сыраежка (Russula) сямейства Сыраежкавыя (Russulaceae).

Свіння
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Russula adusta (Pers.) Fr., 1838


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  118037
EOL  1029452
MB  168636

Апісанне правіць

Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка пукатая, потым пляската-ўвагнутая, дыяметрам 6—15 см, злёгку ліпкая, цёмна-бурага і брудна-бурага колеру. Мякаць тоўстая, шчыльная, на зломе афарбоўваецца ў ружавата-шэры колер, затым чарнее. Мякаць мае характэрны кіславаты пах. Ножка грыба дыяметрам 2—3 см і даўжынёй 3—5 см, суцэльная, аднаго колеру з шапкай, пры націсканні набывае бура-чорны колер. Пласцінкі прырослыя, тоўстыя, крохкія, белыя, пазней бруднавата-шараватыя. Споры амаль шарападобнай формы, бясколерныя.

Ядомы грыб.

Экалогія і распаўсюджванне правіць

Распаўсюджаны часцей у паўночнай частцы лясной зоны, пераважна ў хваёвых лясах. Расце у эўкаліптавых лясах Аўстраліі[2]. Пладаносіць у чэрвені—верасні, паасобку або групамі. Звычайны на тэрыторыі Беларусі грыб[1].

Зноскі

  1. а б Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина. — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 148. — 192 с. — 60 000 экз. (руск.)
  2. Russula adusta // Science Division, Department of Environment and Conservation, Western Australia (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць