Адкрыць галоўнае меню
Вёска
Свіраны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 163
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 204 815 061
Свіраны на карце Беларусі ±
Свіраны (Баранавіцкі раён) (Беларусь)
Свіраны (Баранавіцкі раён)
Свіраны (Баранавіцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Свіраны (Баранавіцкі раён)

Свіра́ны[1] (трансліт.: Svirany, руск.: Свираны) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 27 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы—Ваўкавыск, за 3 км ад р. Іса.

ГісторыяПравіць

У 1909 годзе вёска ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала царкоўна-прыходская школа. Побач з вёскай знаходзіўся аднайменны маёнтак (15 жыхароў).

З 1921 года ў складзе Польшчы, у Люшнеўскай гміне Слонімскага павета.

З 1939 года ў складзе БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 14 вяскоўцаў.

Да 22 сакавіка 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2], да 18 сакавіка 1985 года — у склад Перхавіцкага сельсавета[3].

ІнфраструктураПравіць

  • Калгасная сядзіба
  • Майстэрні для рамонту сельскагаспадарчай тэхнікі
  • Ветэрынарны ўчастак
  • Магазін
  • Базавая школа
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Фельчарска-акушэрскі пункт

НасельніцтваПравіць

  • 509 жыхароў (1909)
  • 64 дамы, 288 жыхароў (1921)
  • 367 жыхароў (1959)
  • 469 жыхароў (1970)
  • 132 двары, 197 жыхароў (1998)
  • 78 гаспадарак, 198 жыхароў (2005)

Памятныя мясціныПравіць

  • Помнік землякам

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  3. Решение исполнительного комитета Брестского областного Совета народных депутатов от 18 марта 1985 г. № 177 Об изменении в административно-территориальном делении Барановичского района

ЛітаратураПравіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

СпасылкіПравіць