Свіран (Людзвіноў)

(Пасля перасылкі з Свіран, Людзвіноў)

Свіран — будынак, які існаваў на паўночнай ускраіне вёскі Людзвіноў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Помнік народнага дойлідства[1].

Славутасць
Свіран
Краіна  Беларусь
Вёска Людзвіноў
Будаўніцтва XIXXX стагоддзі
Стан разабраны

Гісторыя правіць

Пабудаваны ў XIX — пачатку XX стагоддзя з дрэва. Уваходзіў у комплекс сядзібных пабудоў[1]. Разабраны ў 19801990-х гг[2].

Архітэктура правіць

Свіран уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Сцены з брусоў (рубка вуглоў «у накладку») пастаўлены падрубамі на штандары. На ніжнім паверсе 2 складскія памяшканні з самастойнымі ўваходамі ў падоўжанай сцяне, на верхнім было некалькі памяшканняў, якія злучаліся з ніжнімі лесвіцамі (унутраная планіроўка зменена). Фасады былі расчлянёны карнізам на 2 ярусы. Другі ярус аформлены арачнымі вокнамі[1].

Зноскі

  1. а б в Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
  2. Свіран (Людзвіноў) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Літаратура правіць