Свіран — будынак, які існаваў на паўночнай ускраіне вёскі Людзвіноў Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці. Помнік народнага дойлідства[1].

Славутасць
Свіран
Свіран у Людзвінове.JPG
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Вёска Людзвіноў
Будаўніцтва XIXXX стагоддзі
Стан разабраны

ГісторыяПравіць

Пабудаваны ў XIX — пачатку XX стагоддзя з дрэва. Уваходзіў у комплекс сядзібных пабудоў[1]. Разабраны ў 19801990-х гг[2].

АрхітэктураПравіць

Свіран уяўляе сабой прамавугольны ў плане двухпавярховы будынак накрыты вальмавым дахам. Сцены з брусоў (рубка вуглоў «у накладку») пастаўлены падрубамі на штандары. На ніжнім паверсе 2 складскія памяшканні з самастойнымі ўваходамі ў падоўжанай сцяне, на верхнім было некалькі памяшканняў, якія злучаліся з ніжнімі лесвіцамі (унутраная планіроўка зменена). Фасады былі расчлянёны карнізам на 2 ярусы. Другі ярус аформлены арачнымі вокнамі[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.— Мн.: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1985.—383 с., іл.
  2. Свіран (Людзвіноў) на сайце Глобус Беларусі (руск.) 

ЛітаратураПравіць