Свіслацкі разлом
Сві́слацкі разлом — дыз'юнктыўнае парушэнне ў Свіслацкім, Ваўкавыскім, Зэльвенскім, Слонімскім і Івацэвіцкім раёнах Беларусі, аддзяляе Беларускую антэклізу ад Брэсцкай упадзіны.

Распасціранне субшыротнае, выцягнуты амаль на 140 км. З'яўляецца адным са звенняў субшыротных разломаў, якія абмяжоўваюць з поўначы Прыпяцкі прагін, Палескую седлавіну, Брэсцкую ўпадзіну.
Разлом скідавага тыпу. Па ім стромка зрушаны пароды крышталічнага фундамента, верхнепратэразойскія і ніжнепалеазойскія ўтварэнні. Вертыкальная амплітуда зрушэння парод ад дзясяткаў метраў на ўсходзе да 100—150 м на захадзе. Залажыўся разлом у раннім палеазоі, а найбольшая актывізацыя праявілася ў сілуры. Па глыбіні пранікнення, мяркуюць, коравы.
Літаратура Правіць
- Гарэлік З. Свіслацкі разлом // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.