Свіслацкі тэатр Тышкевіча

прыватнаўласніцкі тэатр у г. Свіслач

Сві́слацкі тэатр Тышке́віча — прыватнаўласніцкі тэатр у 18 — 19 стагоддзях у г. Свіслач.

Свіслацкі тэатр Тышкевіча
Заснаваны да 1788
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне г. Свіслач

Гісторыя правіць

 
Вінцэнт Тышкевіч

Тэатр быў створаны да 1788 года графам В.Тышкевічам як аматарскі. У паказах, якія адбываліся ў суправаджэнні прыгоннай капэлы, удзельнічалі вучні гімназіі, жыхары мястэчка, прыцягваліся сяляне. Вядома, што ў 1788 годзе кіраўніком капэлы і «прыдворным кампаністам» быў італьянскі кампазітар К. Чыпрыяна. Музыкальны рэпертуар складаўся з твораў кампазітараў Дж. Паізіела, І. С. Баха, Л. Бакерыні і інш. Выступалі таксама «вольныя» драматычныя, оперныя і балетныя трупы Я.Шыманскага (1803), М.Кажынскага (18171819), якія Тышкевіч браў на сваё ўтрыманне.

Будынак правіць

Будынак тэатра пастаўлены ў пачатку 19 стагоддзя ў Свіслацкім парку. Уяўляў сабой 1-павярховае П-падобнае ў плане драўлянае збудаванне пад гонтавым дахам. Падзяляўся перагародкай на дзве роўныя сіметрычныя часткі (тэатральную і балетную). Тэатральная частка складалася з вялікай тэатральнай залы і блока з 4 артыстычных прыбіральняў. Балетную частку ўтваралі 2 роўныя па памерах танцываяльныя залы з антыкамерай, злучанай з агульнай для ўсяго будынка прыхожай, за якой размяшчалася кухня.

Літаратура правіць