Світанне (газета)

газета

«Світа́нне» — газета Беларускага рабоча-сялянскага пасольскага клуба «Змаганне». Выдавалася 7 — 31 студзеня 1930 у Вільні на беларускай мове штотыднёва. На той час адзінае легальнае дэмакратычнае выданне, вакол якога групаваліся прадстаўнікі рэвалюцыйна-дэмакратычнага актыву і члены КПЗБ.

«Світанне»
Тып газета
Краіна
Заснавана 7 студзеня 1930
Спыненне публікацый 31 студзеня 1930
Палітычная прыналежнасць Змаганне
Мова беларуская
Галоўны офіс

Асвятляла дзейнасць Таварыства беларускай школы, культурнае будаўніцтва ў БССР. Змяшчала публіцыстычныя артыкулы («Еўрапейскі сялянскі кангрэс», «Танец смерці», «Зноў голад у Заходняй Беларусі» і інш.), у якіх узнімаліся праблемы сацыяльна-эканамічнага становішча ў Заходняй Беларусі.

Выйшлі 4 нумары, усе канфіскаваны польскімі ўладамі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць