Сексуальны гвалт падчас Тыграйскага канфлікту
У лістападзе 2020 года ў рэгіёне Тыграй на поўначы Эфіопіі ўспыхнуў узброены канфлікт паміж мясцовай партыяй Народны фронт вызвалення Тыграя і федэральным урадам прэм’ер-міністра Абія Ахмеда Алі. Падчас гэтых падзей былі неаднаразова зафіксаваныя выпадкі сексуальнага гвалту[1][2][3].
ХронікаПравіць
2021Правіць
- 4 студзеня: Europe External Programme with Africa (EEPA) паведаміла, што вялікая колькасць жанчын пацярпелі ад сексуальнаму гвалту як індывідуальна, так і ў групах. Многія жанчыны ў Мэкэле, сталіцы рэгіёну Тыграй, пасля запыталі экстраныя супрацьзачаткавыя таблеткі. Некаторыя былі выкрадзены ўрадавымі сіламі[4].
- 21 студзеня: спецыяльны прадстаўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытанні аб сексуальным гвалце ва ўмовах канфлікту Праміла Патэна выказала «вялікую заклапочанасць» з нагоды заяў мужчын з Мэкэле, вымушаных гвалтаваць членаў сям’і. Яна выказа ўдзячнасць за расследаванні і даклады Эфіопскай камісіі па правах чалавека і гатоўнасць устаноў ААН аказваць падтрымку эфіопскім уладам у «папярэджанні магчымых парушэнняў і рэагаванні на іх»[1].
- 23 студзеня: невядомая бежанка з Тыграя, апытаная агенцтвам Reuters, заявіла, што яе згвалтавалі пад пагрозай пісталета. Гвалтаўнік быў апрануты ва ўніформу ўрадавай арміі і казаў, што прэзерватыў не патрэбны. Супрацоўнікі гуманітарных арганізацый і лекары апісалі шматлікія паведамленні аб згвалтаваннях з боку апалчэння Фано і лаялістаў у такіх гарадах, як Рав’ян, Вукро, Адыграт і Мэкэле[5]. EEPA, спасылаючыся на невядомага тыграйскага лекара, паведаміла, што ў гарадах Адва і Аксум салдаты Эфіопіі і Эрытрэі стралялі ў людзей, якія былі сведкамі згвалтаванняў або спрабавалі дапамагчы ахвярам. У выніку жыхары перасталі рэагаваць на крыкі жанчын аб дапамозе[6].
- 25 студзеня: Упраўленне Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па каардынацыі гуманітарных пытанняў паведаміла аб «трывожным росце колькасці паведамленняў аб сексуальных злачынствах у Тыграі»[7].
- 30 студзеня: у сваёй заяве Дэбрэцыан Гебрэмікаэль, лідар паўстанцаў, пацвердзіў паведамленні аб сексуальных злачынствах урадавай арміі[8].
- 1 лютага: EEPA заявіла, што шасці маладым дзяўчатам з Мэкэле, згвалтаваным лаялістамі, пагражалі, каб тыя не паведамлялі пра здзейсненае і не звярталіся па медыцынскую дапамогу[6].
- 15 лютага: «Бі-бі-сі Ньюс» паведаміла, што лекар і актывістка за правы жанчын сумесна зарэгістравалі 200 дзяўчынак ва ўзросце да 18 гадоў, якія сведчалі аб тым, што яны сталі ахвярамі згвалтавання ў медыцынскіх цэнтрах і бальніцах Мэкэле. 18-гадовая школьніца, апытаная журналістамі, распавяла, як яна перажыла спробу згвалтавання, але нападнік тройчы стрэліў ёй у руку, прымусіўшы лекара ампутаваць яе, калі тая пазней прыбыла ў бальніцу[9].
- 28 лютага: Некалькі жанчыны з клініцы «Айдэр» у Мэкэле, былі згвалтаваны байцамі ўрадавай арміі па шляху з бібліятэкі ў свае спальні[10].
2022Правіць
- 16 лютага: арганізацыя «Amnesty International» апублікавала даклад, у якім абвінаваціла тыграйскіх паўстанцаў у згвалтаванні непаўналетніх. Інцыдэнты мелі месца ў канцы жніўня і пачатку верасня 2021 г. Паводле тэксту дакумента, «баевікі НФВТ наўмысна забілі дзясяткі чалавек, згвалтавалі дзясяткі жанчын і дзяўчынак, некаторым з якіх было ўсяго 14 гадоў, а таксама падвергнулі рабаванню прыватную і грамадскую ўласнасці ў двух раёнах рэгіёну Амхара на поўначы Эфіопіі»[11].
Колькасць ахвярПравіць
У канцы сакавіка 2021 года агульная колькасць згвалтаванняў, зарэгістраваных ў пяці медыцынскіх установах Мэкэле, Адыграта, Вукро, Шыра і Аксума, склала 512—516[12][13]. Толькі ў Адыграцкай бальніцы было зарэгістравана 170 згвалтаваных жанчын, прычым назіралася тэндэнцыя да павелічэння колькасці інцыдэнтаў[14]. Вафа Саід, каардынатар дапамогі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, чакаў, што праўдзівая колькасць згвалтаванняў будзе нашмат вышэй, таму што большасць медыцынскіх устаноў не функцыянавала[12]. Таксама кожная ахвяра згвалтавання, як правіла, паведамляла аб 20 іншых жанчын, якія былі згвалтаваны разам з ёй, што не паведамілі аб згвалтаванні ні ў адну бальніцу[13]. 25 сакавіка брытанскі парламентарый Хэлен Хэйс заявіла, што былі згвалтаваны 10 тысяч жанчын[15]. Да сярэдзіны красавіка Фасіка Амдэселасіе, высокапастаўлены чыноўнік грамадскага аховы здароўя ў пераходным урадзе Тыграя, заявіла, што па меншай меры 829 выпадкаў сексуальнага гвалту былі зарэгістраваны ў пяці дзеючых бальніцах з пачатку канфлікту[16].
РаследваннеПравіць
31 студзеня 2021 года Філсан Абдулахі, федэральны міністр Эфіопіі па справах жанчын, дзяцей і моладзі, заявіў у адказ на згадванне Дэбрэцыана Гебрэмікаэля аб сексуальным гвалце падчас вайны ў Тыграі, што федэральны ўрад «праводзіць палітыку нулявой цярпімасці да любой формы сексуальнага гвалту», гэта значыць карае злачынцаў[17]. Для раследвання злачынстваў была створана спецыяльная група на чале з былым генеральным пракурорам Аданах Абібі[18]. Мэтавая група, пачынаючы з 1 лютага, апытвала пацярпелых і збірала медыцынскія доказы[19]. Ужо 11 лютага яна ўстанавіла, што згвалтаванні сапраўды мелі месца. Філсан заявіў, што паліцыя апрацоўвала «даныя ў выглядзе лічбаў», не робячы ніякіх заяваў аб усталяванні вінаватых[20].
ЗноскіПравіць
- ↑ а б United Nations Special Representative of the Secretary-General on Sexual Violence in Conflict, Ms. Pramila Patten, urges all parties to prohibit the use of sexual violence and cease hostilities in the Tigray region of Ethiopia . United Nations (21 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021.
- ↑ Ethiopia sends army into Tigray region, heavy fighting reported (4 лістапада 2020).
- ↑ Exclusive: U.S. thinks Eritrea has joined Ethiopian war, diplomats say (8 снежня 2020).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 45 – 4 January 2021 . Europe External Programme with Africa (4 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021.
- ↑ 'Choose - I kill you or rape you': abuse accusations surge in Ethiopia's war (23 студзеня 2021).
- ↑ а б Situation Report EEPA HORN No. 73 – 1 February 2021 . Europe External Programme with Africa (31 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021.
- ↑ Ethiopia - Tigray Region Humanitarian Update – Situation Report Last updated: 25 Jan 2021 . United Nations Office for the Coordination of Humanitarian Affairs (25 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Dr. Debretsion Gebremichael's Statement, 30 January 2021 . Eritrea Hub (31 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021.
- ↑ Ethiopia's Tigray crisis: 'I lost my hand when a soldier tried to rape me' (15 лютага 2021).
- ↑ Financial Times, AFP translators arrested in Ethiopia's Tigray region (1 сакавіка 2021).
- ↑ Feleke, Bethlehem. Amnesty International accuses Tigrayan rebel fighters of gang-raping children in Ethiopia , CNN (February 16, 2022), стр. 1.
- ↑ а б Men forced to rape family members in Ethiopia's Tigray region, says UN (28 сакавіка 2021).
- ↑ а б Reports of executions and mass-rape emerge from the obscured war in Ethiopia's Tigray region (25 сакавіка 2021).
- ↑ Situation Report EEPA HORN No. 100 – 10 March 2021 . Europe External Programme with Africa (10 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 10 сакавіка 2021.
- ↑ Conflict in Tigray Region of Ethiopia – Volume 691: debated on Thursday 25 March 2021 . Hansard (25 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2021.
- ↑ Health official alleges 'sexual slavery' in Tigray . Reuters. Reuters.
- ↑ Removed leader of Ethiopia's Tigray promises 'resistance': Audio (31 студзеня 2021).
- ↑ Joint taskforce established to investigate raised concern over violence against women in Tigray (31 студзеня 2021).
- ↑ Task force starts investigating alleged sexual violence in Tigray (3 лютага 2021).
- ↑ Ethiopia confirms reports of rape in Tigray war (12 лютага 2020).