Селеўк I Нікатар

(Пасля перасылкі з Селеўк I, цар сірыйскі)

Селе́ўк I Ніка́тар[3] (між 358 і 354 — 280 да н.э.) — цар сірыйскі (321280 да н.э.), сын Антыёха. Заснавальнік дзяржавы Селеўкідаў.

Селеўк I Нікатар
Seleuco I Nicatore.JPG
цар дзяржавы Селеўкідаў[d]
312 да н.э. — 281 да н.э.
Пераемнік Антыёх I Сатэр
Нараджэнне 358 да н.э.
Смерць 281 да н.э.
Месца пахавання
Род Селеўкіды[d] і Дзяржава Селеўкідаў
Бацька Антыёх з Арэстыі[d]
Маці Лаадыка Македонская[d]
Жонка Апама[d] і Стратаніка Сірыйская[d][1]
Дзеці Антыёх I Сатэр[2], Phila[d] і Ахей[d]
Веравызнанне старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Дзейнасць суверэн
Commons-logo.svg Селеўк I Нікатар на Вікісховішчы

Вызначыўся як военачальнік у час індыйскага паходу Аляксандра Македонскага. Пасля смерці Аляксандра забраў сабе Вавілон і прасунуў межы дзяржавы да самай Індыі. Заснаваў сталіцу Селеўкію (311 да н.э.). Пры пераходзе праз Гелеспонт для захопу Фракіі і Македоніі быў забіты Пталамеем Кераўнам. Быў абагоўлены яшчэ пры жыцці.

Верагоднай выявай Селеўка Нікатара прызнаецца бронзавы бюст з вілы Пізонаў у Геркулануме (магчыма, гэта копія статуі аўтарства Арыстадэма, пра якую піша Пліній), згодна з выявамі Селеўка на манетах Антыёха I і Філатэра[4].

Зноскі

  1. Любкер Ф. Seleucus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1224–1225.
  2. Антиох // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. Iа. — С. 849–850.
  3. БелЭн, 2002
  4. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.) 

ЛітаратураПравіць