Серапіён Уладзімірскі
Серапіён Уладзімірскі (? — 1275) — старажытнарускі пісьменнік-прапаведнік. Архімандрыт Кіева-Пячэрскага манастыра, з 1274 г. епіскап Уладзімірскі. З яго «слоў» (пропаведзі, павучанні) дайшло 5 у зборніках «Залатая чэпь» (XIV ст.), «Паісіеўскі» (XIV — пачатак XV стст.), «Ізмарагд», «Златавуст». Галоўная тэма — пакуты рускага народа ў сувязі з мангола-татарскім нашэсцем. Славіў ратныя подзвігі абаронцаў роднай зямлі, выказваў надзею на вызваленне Русі і дакараў князёў, якія сваімі нязгодамі наклікалі на яе бяду як боскую кару за іх грахі, асуджаў сацыяльную несправядлівасць, выкрываў забабоны, заклікаў да маральнага ўдасканалення. Ім уласцівы актуальнасць зместу, вобразнасць, паэтычнасць, эмацыянальнасць, дынамічнасць, рытмічнасць. Апрача царкоўнай кніжнасці апіраўся на апокрыфы і народныя легенды, развіваў лепшыя традыцыі аратарскай прозы Іларыёна і Кірылы Тураўскага.
Серапіён Уладзімірскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата смерці | 1275[1] |
Грамадзянства |
|
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | святар |
Зноскі
- ↑ Серапион (святой, епископ Владимирский) // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1904. — Т. 18. — С. 338–340.
Літаратура
правіць- Памятники литературы Древней Руси, XIII в. — М., 1981.
- Кароткая Л. Л. Серапіён Уладзімірскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 343. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).