Скабіёза галубіная (Scabiosa columbaria) — кветкавая сямейства варсянкавых.
Шматгадовая травяністая расліна з прамастойным сцяблом вышынёй 40-90 см і кароткім карэнішчам. Сцябловае лісце супраціўнае, двойчыперыстарассечанае, прыкаранёвае — лірападобна-перыстанадрэзанае або амаль суцэльнае, на чаранках, сабрана ў разетку. Кветкі двухполыя, светла-блакітныя або чырванавата-ліловыя, у галоўчатым суквецці, якое нагадвае кошык складанакветных. Агульнае кветаложа пакрыта лускападобнымі прыкветнікамі. Плод — глыбокавасьмібаразнаватая апушаная сямянка.
Сярэднееўрапейскі горны рэліктавы від. Пашырана ў Еўразіі. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах за паўночна-ўсходняй мяжой арэала. Расце на парослых хмызняком пераўвільготненых лугавінах у далінах рэк, на сырых узлесках, ускрайках балот.
Асаблівасці біялогіі
правіць
Цвіце ў ліпені-верасні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. — ISBN 5-85700-095-5
- Скабиоза голубиная: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)