Бружмелевыя

(Пасля перасылкі з Caprifoliaceae)

Бружмелевыя[3] (Caprifoliaceae) — сямейства дрэў, кустоў і траў парадку Варсянкакветныя (Dipsacales).

Бружмелевыя
Valeriana officinalis jfg1.jpg
Валяр'ян лекавы
Karde vor Brombeeren.JPG
Dipsacus fullonum
Twinflower.jpg
Лінея паўночная
Morina persica1.JPG
Morina persica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Caprifoliaceae Juss. (1789), nom. cons.

Сінонімы
Тыпавы род
Caprifolium Mill.
[syn. Lonicera L.Бружмель]
Падсямейсты
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35248
NCBI  4200
EOL  4258
GRIN  f:211
IPNI  30000739-2
FW  54738

Распаўсюджанне і экалогіяПравіць

Арэал ахоплівае ўмераны пояс Паўночнага паўшар'я; у паўднёвым іх трохі, а ў трапічным поясе сустракаюцца толькі па гарах; травяністых форм вельмі мала.

Батанічнае апісаннеПравіць

Лісце заўсёды супратыўнае, то ёсць размешчанае парамі, у большасці суцэльнае, без прылісткаў (але ў нешматлікіх відаў яны ёсць).

Кветкі як правільныя, так і няправільныя, — двухбакова сіметрычныя; тычынак 5; з ніжняй завязі ўтвараецца плодягада або касцянка.

КласіфікацыяПравіць

Традыцыйная класіфікацыяПравіць

Традыцыйна сямейства падзялялі на тры падсямействы:

  • Lonicereae. Кветкі буйныя са званочкавым або трубчастым венчыкам, у многіх няправільным, слупок доўгі; плод у большасці — ягада. Сюды адносілі
  • Sambuceae. Кветкі дробныя, з кароткім колападобным і правільным венчыкам; слупок кветкі вельмі кароткі і тоўсты; плод — касцянка з 1-3 насенінамі; суквецце складзена з мноства пар кветак (дыхазіяў), размешчаных шчытком. Тры роды:
  • Adoxaceae з адзіным родам адокса (Adoxa) (гэты род, па прычыне значнага адрознення ад іншых бружмелевых, адносілі таксама да самастойнага сямейства Adoxaceae або далучалі да сямейства каменяломнікавыя (Saxifragaceae)).

Сучасная класіфікацыяПравіць

Па інфармацыі сайта Germplasm Resources Information Network (GRIN), сямейства Бружмелевыя змяшчае 37 родаў[4], якія адносяцца да шасці падсямействаў:

Па інфармацыі базы дадзеных The Plant List, сямейства ўключае 53 роды.[5]

ВыкарыстаннеПравіць

Прымяненне бружмелевых невялікае. Не даючы ні страявога, ні вырабнога лесу, яны разводзяцца ў садках, як прыгожаквітнеючыя кусты і ліяны для алей, груп і вертыкальнага азелянення.

Плады некаторых відаў бружмелю ядомыя, па смаку нагадваюць буякі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 145. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Caprifoliaceae. Архівавана 24 верасня 2015.
  5. Caprifoliaceae (англ.). The Plant List. Version 1.1. (26 сакавіка 2013). Праверана 14 верасня 2016.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць