Паўночнік[4] (Knáutia) — род раслін падсямейства Dipsacoideae сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae).

Паўночнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Knautia L. (1753)

Сінонімы
Trichera Schrad. ex Roem. et Schult. — верагодны сінонім[3]
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35407
NCBI  59182
EOL  59332
GRIN  g:6344
IPNI  14314-1

Назва правіць

Род названы ў гонар нямецкага натураліста і лекара Хрысціяна Кнаута[de][5] (1656—1716), вядомага працай Methodus plantarum genuina (лац.) (Гале, 1705), у якой ён прапанаваў сістэму класіфікацыі раслін, заснаваную на ўласцівасцях вяночка[6]. Па іншых звестках, род названы ў гонар абодвух братоў Кнаутаў — названага Хрысціяна Кнаута і яго старэйшага брата, лекара і батаніка Крыстофа Кнаута[de][7] (1638—1694).

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны[5][8].

Сцябло прамое, часта полае[5].

Лісце супраціўнае, цэльнакрайняе або перыстарассечанае, сцябловае лісце сядзячае, ніжняе — чарашковае[8].

Кветкі абодваполыя, сабраны ў галоўкі. Ложа суквецця пакрыта шчацінкамі. Вяночак з чатырма няроўнымі лопасцямі. Чашачка сподачкападобная, шчаціністая, з 8-16 зубчыкамі. Песцік з доўгім слупком і галоўчатым або двухлопасцевым лычыкам. Тычынак пяць[5][8].

Плод — сямянка[8].

Віды правіць

Па інфармацыі базы даных The Plant List (2013), род уключае 48 відаў[9]:

 
Knautia drymeia
 
Knautia macedonica
 
Knautia nevadensis

Яшчэ каля 150 відавых назваў гэтага роду мае ў The Plant List (2013) статус unresolved name, г. зн. адносна гэтых назваў нельга адназначна сказаць, ці варта іх выкарыстоўваць як назвы самастойных відаў — альбо іх варта звесці ў сінаніміку іншых таксонаў[9].

Зноскі правіць

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Паводле GRIN. Гл. картку расліны.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 70. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. а б в г Бобров 1957.
  6. Г. Надсон. Ботаника // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  7. The Plant Lover’s Companion: Plants, People & Places(недаступная спасылка) by Julia Brittain
  8. а б в г Травянистые растения СССР / Отв. ред. Т. А. Работнов. — М.: Мысль, 1971. — Т. 2. — С. 194. — 309 с.
  9. а б Knautia (англ.)(недаступная спасылка). The Plant List. Version 1.1. (26 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2022. Праверана 15 снежня 2017.

Літаратура правіць

  • Короставник // Т. 13. Конда — Кун. — М. : Советская энциклопедия, 1973. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Бобров Е. Г. Короставник — Knautia // Флора СССР : в 30 т. / начато при рук. и под гл. ред. В. Л. Комарова. — М. ; Л. : Изд-во АН СССР, 1957. — Т. 24 / ред. тома Б. К. Шишкин, Е. Г. Бобров. — С. 12. — 501, XVII с. — 2500 экз.