Валер’янэла

(Пасля перасылкі з Valerianella)

Валер’янэла (Valerianella) — род травяністых раслін падсямейства Валяр’янавыя (Valerianoideae), распаўсюджаных галоўным чынам у Міжземнамор’і, уключаючы Іран, Афганістан і Сярэднюю Азію, а таксама ў Заходняй Еўропе і Паўночнай Амерыцы.

Валер’янэла

Квітнеючая Валер’янэла малая (Valerianella locusta)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valerianella Mill.

Сінонімы
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35386
NCBI  59165
EOL  59328
GRIN  g:12619
IPNI  30019025-2

Назва роду прадстаўляе сабой памяншальнае ад Valeriana.

Батанічнае апісанне правіць

Аднагадовыя травы з больш-менш дыхатамічна галінастым сцяблом. Кветкі дробныя, сабраны ў шматкветкавыя паўпарасонікавыя (часам галоўкавыя) суквецці на канцах галін, часам растуць таксама паасобку ў верхніх развілках сцябла. Вяночак варонкападобны. Тычынкі тры. Малапрыкметны пры цвіценні адгін чашачкі пры плодзе ў многіх відаў валер’янэлы больш-менш моцна разрастаецца ў выглядзе варонкі, чары, доўгіх зубцоў або лопасцяў. Плод трохгнёздавы з адным поданосным і двума стэрыльнымі гнёздамі.

Значэнне і прымяненне правіць

Некаторыя віды, напрыклад, Valerianella eriocarpa і валер’янэла малая (Valerianella locusta) культывуюцца ў якасці харчовых раслін, якія выкарыстоўваюцца ў салаты і супы. Яны ўтрымліваюць менш горкіх і араматычных рэчываў, чым шматгадовыя расліны з сямейства валяр’янавых, лісце іх звычайна амаль без смаку.

Класіфікацыя правіць

Віды правіць

Паводле сайта The Plant List у родзе вылучаюць 46 відаў:

Сінонімы правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Спасылкі правіць