Валяр’янавыя[1] (Valerianoideae) — падсямейства аднагадовых і шматгадовых раслін сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae), распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераных абласцях Амерыкі, Еўразіі і Афрыкі.

Валяр’янавыя

Valeriana pyrenaica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Valerianoideae Raf. (1820)

Сінонімы
Тыпавы род

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
GRIN  f:2956

Найбольшае значэнне маюць прадстаўнікі родаў валяр’ян (Valeriana), валер’янэла (Valerianella), Patrinia (прымяняюцца разам з валяр’ян лекавы (Valeriana officinalis)) і Centranthus (дэкаратыўныя). З некаторых валяр’янавых атрымліваюць сапраўдны, або пахучы, нард  (балг.) — касметычны і лячэбны сродак.

Віды роду валер’янэла (Valerianella) больш вядомыя як палявая салата. Апрацоўваюць пераважна ў краінах Заходняй Еўропы і ў ЗША; лісце ўжываюць як салату.

Батанічнае апісанне

правіць

Травы, рэдка паўкусты і кусты.

Лісце супраціўнае, суцэльнае, тройчатае або рассечанае, без прылісткаў.

Кветкі двухполыя або раздзельнаполыя, часцей 5-членныя, больш ці менш асіметрычныя, радзей амаль правільныя, звычайна дробныя, у шматкветкавых складаных суквеццях. Тычынак 4 або 3-1. Гінецэй з 3 пладалісцікаў, з якіх 2 недаразвіваюцца. Завязь ніжняя.

Плод часта забяспечаны крылападобнай або пёрыстай лятучкай.

Таксанамія

правіць

Падсямейства Валяр’янавыя ўключае 14 родаў[2]:

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Паводле сайта GRIN (гл. картку арганізма).

Спасылкі

правіць