Скапанія завостраная

від раслін

Скапанія завостраная (Scapania apiculata) — від пячоначных імхоў роду Скапанія (Scapania) сямейства Скапаніевыя (Scapaniaceae).

Скапанія завостраная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scapania apiculata Spruce, 1847


Пошук выяў
на Вікісховішчы
ITIS  15063
NCBI  537844
EOL  604320
IPNI  ???
TPL  tro-35185970

Апісанне правіць

Дзярнінкі рыхлыя, жаўтавата-зялёныя. Парасткі ляжачыя або прыўзнятыя, даўжынёй 2—5 см. Лісце двухбаковаадыходнае, шчыльна размешчанае, да трэці або сярэдзіны расчлянёнае на 2 няроўныя кіляватыя лопасці. Ніжняя лопасць яйкападобная, завостраная; верхняя меншая за ніжнюю, завостраная. Клеткі лісця акруглыя, з вузлаватымі патаўшчэннямі. Перыянцый зажаты ў дарзавентральным напрамку. Каробачка на ножцы, эліпсападобная, чырвона-бурая, раскрываецца падоўжнымі створкамі.

Пашырэнне правіць

Арктабарэальны від з цыркумпалярным арэалам, які займае ў асноўным таежную і падтаежную зоны. У Беларусі вядомы толькі на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка (на паўднёвай мяжы пашырэння). Месцы росту: загніўшая драўніна ў сырых забалочаных лясах.

Асаблівасці біялогіі правіць

Двухдомны. Спараносіць летам. Размнажэнне вегетатыўнае — аднаклетачнымі акруглымі або авальнымі вывадковымі пупышкамі, якія развіваюцца ў цёмна-бурых кучках на верхавінках звычайнага лісця або дробнага дэфармаванага лісця прамастойных парасткаў.

Літаратура правіць

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5
  Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR)