Скапа́нія[1] (Scapania) — род пячоначных імхоў сямейства Скапаніевыя (Scapaniaceae).

Скапанія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Scapania (Dumort.) Dumort.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  15058
NCBI  41847
EOL  35713

Батанічнае апісанне правіць

Двухдомныя, часам аднадомныя лістасцябловыя расліны вышынёй да 10[1] см. Утвараюць дзярнінкі. Сцёблы імхоў разгалінаваныя, ляжачы або прыўзнятыя. Лісце шчыльна размешчана на сцябле, кілеватае, двухлопасцевае. Архегоніі знаходзяцца на верхавінцы сцябла, антэрыдыі ў пазухах покрыўнага лісця. Каробачка прадаўгавата-круглаватая.

Распаўсюджанне правіць

Род налічвае каля 50[1] відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў: скапанія балаталюбная (Scapania paludicola), скапанія дуброўная (Scapania nemorea), скапанія заліўная (Scapania irrigua), скапанія кароткая (Scapania curta) і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі скапанія завостраная (Scapania apiculata)[1].

Растуць на вільготнай глініста-пясчанай і тарфяной глебе.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць