Скапанія
Скапа́нія[1] (Scapania) — род пячоначных імхоў сямейства Скапаніевыя (Scapaniaceae).
Скапанія | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Scapania (Dumort.) Dumort. | |||||||||||||||||||
|
Батанічнае апісанне
правіцьДвухдомныя, часам аднадомныя лістасцябловыя расліны вышынёй да 10[1] см. Утвараюць дзярнінкі. Сцёблы імхоў разгалінаваныя, ляжачы або прыўзнятыя. Лісце шчыльна размешчана на сцябле, кілеватае, двухлопасцевае. Архегоніі знаходзяцца на верхавінцы сцябла, антэрыдыі ў пазухах покрыўнага лісця. Каробачка прадаўгавата-круглаватая.
Распаўсюджанне
правіцьРод налічвае каля 50[1] відаў, пашыраных пераважна ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў: скапанія балаталюбная (Scapania paludicola), скапанія дуброўная (Scapania nemorea), скапанія заліўная (Scapania irrigua), скапанія кароткая (Scapania curta) і занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі скапанія завостраная (Scapania apiculata)[1].
Растуць на вільготнай глініста-пясчанай і тарфяной глебе.
Зноскі
- ↑ а б в г БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Скапанія // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 437. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
правіць- Скапания: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Scapania // ИАС «ООПТ России» (руск.)