Скунсы, таксама Смярдзючкі[1] (Mephitidae) — сямейства млекакормячых атрада драпежных. Да нядаўняга часу скунса адносілі да сямейства куніцавых на правах падсямейства Mephitinae, аднак малекулярныя даследаванні далі падставы вылучыць іх у асобнае сямейства, магчыма, больш блізкае да малапандавых, чым да куніцавых і янотавых.

Скунсы
Striped Skunk.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Mephitidae Bonaparte, 1845

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  552336
NCBI  119825
EOL  7671
FW  104743

Агульнае апісаннеПравіць

Скунса лёгка пазнаць па характэрнай афарбоўцы: белых палос або плямаў на цёмным фоне. Для паласатага скунса характэрныя шырокія белыя палосы на спіне, якія ідуць ад галавы да кончыка хваста. Яркія ўзоры служаць папярэджаннем магчымым драпежнікам. Адметная рыса скунсавых — анальныя залозы, якія выдзяляюць едкае рэчыва з устойлівым агідным смуродам. Скунсы здольныя выпырскваць струмень сакрэту на адлегласць 1—6 м. Ва ўсіх скунсаў моцны целасклад, пухнаты хвост і кароткія канцавіны з моцнымі кіпцюрамі, прыстасаванымі для рыцця. Найменшы памерам у сямействе — плямісты скунс (Spilogale), яго маса ад 200 г да 1 кг. Свінаносы скунс (Conepatus) — самы буйны, яго маса можа дасягаць 4,5 кг.

Зноскі

  1. Напісанне Скунсы, Смярдзючкі у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.483