Слаўкавічы

вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Сла́ўкавічы[1] (трансліт.: Slaŭkavičy, руск.: Славковичи) — вёска ў Глускім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Слаўкавіцкага сельсавета, у 1924—2005 гадах яго цэнтр.

Вёска
Слаўкавічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2230
Паштовыя індэксы
213881
Аўтамабільны код
6
СААТА
7217834021
Слаўкавічы на карце Беларусі ±
Слаўкавічы (Беларусь)
Слаўкавічы
Слаўкавічы (Магілёўская вобласць)
Слаўкавічы

ГеаграфіяПравіць

Знаходзіцца за 27 кіламетраў на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Глуск, за 197 кіламетраў ад Магілёва, за 27 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Рабкор[2]. У напрамку на паўднёвы захад ад вёскі пралягае Слаўкавіцка-Ямінскі канал.

НасельніцтваПравіць

  • 460 жыхароў, 188 двароў (2001)[2].

ІнфраструктураПравіць

  • Лясніцтва, піларама
  • Базавая школа
  • Дом культуры
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціныПравіць

  • Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан.
  • Помнік у гонар Глускіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, рэдакцыі газеты «Сацыялістычная вёска»[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
  2. а б в БелЭн, 2002

ЛітаратураПравіць