Смаленская шляхта

Смале́нская шля́хта — вышэйшае саслоўе Смаленскай зямлі ў XVIIXVIII стст., пераважна беларускага паходжання.

Смаленская шляхта

Правы правіць

 
Лагер смаленскай шляхты

Зберагаючы традыцыі Смаленскага княства і правы і прывілеі, нададзеныя вялікімі князямі літоўскімі, смаленская шляхта паслядоўна бараніла іх ад Масквы пасля канчатковага далучэння Смаленшчыны да Расіі ў 1667. Цар урачыста абавязваўся «ўва ўсім ахоўваць і правоў і вольнасцей іх ані ў чым не рушыць». Гэтым былі забяспечаны маёмасныя правы Смаленскай шляхты, яе станавы лад, апроч шляхецкага самакіравання, тэрытарыяльная ваенная арганізацыя, свабода веравызнання (сярод пераважна праваслаўнае шляхты было шмат каталікоў і ўніятаў), моўныя правы і побытавыя асаблівасці.

Смаленская шляхта мусіла несці вайсковую службу ў конным «палку Смаленскай шляхты» (складаўся выключна з прадстаўнікоў смаленскай шляхты — ад камандыра да шарагоўца), на чале якога стаяў палкоўнік (пасля генерал-маёр), якога на рэкамендацыю шляхты зацвярджаў цар; ён быў і афіцыйным лідарам шляхты. Гэта ваенная арганізацыя існавала да 1764, калі ўрад яе скасаваў і пашырыў на Смаленшчыну звычайную імперскую ваенна-адміністрацыйную сістэму. У XVII ст. Смаленскай шляхтай (і ўсёй Смаленшчынай) кіраваў маскоўскі «Прыказ княства Смаленскага» (падначалены Пасольскаму прыказу), а ў XVIII ст. расійскі Сенат пры дапамозе мясцовай расійскай губернскай адміністрацыі (ад 1740-х). Частка Смаленскай шляхты, што яшчэ ў XVII ст. была выселена на Уфімшчыну, захоўвала шляхецкія правы і нават афіцыйна звалася «Смаленскім дваранствам Уфімскага павета». Яна мела сваіх прадстаўнікоў і ў Заканадаўчай камісіі 1767 года.

Смаленска-ўкраінскія стасункі правіць

 
Бой смаленскай шляхты

Геаграфічнае суседства, гістарычныя стасункі і традыцыі, абмежаваны праўны статус Смаленскай шляхты, а таксама супольныя эканамічныя і часткова культурныя і палітычныя інтарэсы, з аднаго боку, і каланіяльны наступ Масквы — з іншага, стваралі і ўмацовалі зносіны смаленскай шляхты з украінскай шляхтай і казацкай старшыной Гетманшчыны. Гетманы Іван Самайловіч і Даніла Апостал і вышэйшая старшына (Міклашэўскія, Лізагубы, Гамаліі, Дунін-Баркоўскія, інш.) радніліся з найвыбітнейшымі родамі смаленскай шляхты (Корсакі, Павела-Швайкоўскія, Храпавіцкія, Энгельгарты, Рачынскія, князі Друцкія-Саколінскія, Ваяводскія, Красна-Мілашэвічы, Пацёмкіны, Пасекі, Лыкошыны, Рыдванскія, Савіцкія). Сямейныя, эканамічныя і культурныя стасункі смаленскай шляхты і Гетманшчыны спрыялі двухбаковаму перасяленню, продажу і абмену маёнткамі. Полк смаленскай шляхты браў удзел у Чыгірынскіх, Крымскіх і Азоўскіх паходах і іншых падзеях і акцыях ва Украіне. Гэтыя стасункі дасягнулі такіх памераў, што расійскі ўрад палічыў патрэбным «адвадзіць маларускіх ад сваяцтва з смаленцамі» (загад імператрыцы Ганны Іаанаўны князю А. Шахоўскаму ад 31 студзеня 1734). Асабліва расійскі ўрад непакоілі палітычныя стасункі шляхты і Гетманшчыны. Аўтанамістычны рух на Смаленшчыне, што меў падтрымку ў Рэчы Паспалітай, меў пэўны водгук і ўплыў на Украіне (справа Ф. Красна-Мілашэвіча і князя А. Чаркаскага). Нядзіва, што скасаванне аўтаноміі смаленскае шляхты супала з ліквідацыяй Гетманшчыны, а на чале расійскай ўрадавай камісіі быў пастаўлены колішні гетман Кірыла Разумоўскі.

Ліквідацыя аўтаноміі правіць

Расійскі ўрад, пачынаючы ад Пятра I, паступова абмяжоўваў правы Смаленскай шляхты, што выклікала з яе боку петыцыі і пратэсты, а ў 17641765 скасаваў ваенную арганізацыю шляхты і ператварыў Смаленшчыну ў звычайную расійскую губерню, а смаленскую шляхту — у расійскае дваранства. Але яшчэ ў XVIII ст. расійскі ўрад быў занепакоены «Смаленскай змовай» 1798. У змове бралі ўдзел, апроч прадстаўнікоў Смаленскай шляхты, і ўкраінскія старшыны расійскай арміі (генерал Паўла Білуха-Каханоўскі, капітан Фёдар Лукашэвіч, брат В. Лукашэвіча, інш.).

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Енциклопедія українознавства (у 10 томах) / Головний редактор Володимир Кубійович. — Париж, Нью-Йорк: «Молоде Життя», 1954—1989.
  • История 3-го Уланского Смоленского Императора Александра III полка 1708—1908. Сост. Подполковником В. Годуновым и 3-го Уланского Смоленского Императора Александра III полка Поручиком А. Королевым. — Либава, 1908 г. Ч. 1, Ч. 2.