Сокарава (вёска)

вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі
(Пасля перасылкі з Сокарава, вёска)

Со́карава[1] (трансліт.: Sokarava, руск.: Сокорово) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Ульскага сельсавета. Да 2004 года цэнтр Сокараўскага сельсавета[2].

Вёска
Сокарава
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 279 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2131
Паштовы індэкс
211373
Аўтамабільны код
2
Сокарава на карце Беларусі ±
Сокарава (вёска) (Беларусь)
Сокарава (вёска)
Сокарава (вёска) (Віцебская вобласць)
Сокарава (вёска)

Геаграфія правіць

На паўднёвым беразе возера Паўазер’е, на аўтамабільнай дарозе УлаЛепель. За 32 кіламетры на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 82 кіламетры ад Віцебска, за 33 км ад чыгуначнай станцыі Чашнікі[3].

Гісторыя правіць

Перад вайной у вёсцы жыло 322 чалавек у 61 двары[4].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў чэрвені 1944 года гітлераўцамі было спалена 60 дамоў, забіта 8 чалавек[4].

Насельніцтва правіць

  • 416 жыхароў, 177 двароў (2001)[3].

Інфраструктура правіць

  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. а б БелЭн 2002.
  4. а б Сокорово (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць