Сонечнае зацьменне на Юпітэры

Сонечнае зацьменне на Юпітэры — астранамічная з’ява, калі адзін з натуральных спадарожнікаў Юпітэра праходзіць перад Сонцам, блакуючы яго святло. Калі пры назіранні з Юпітэра спадарожнік мае вуглавы памер меншы, чым Сонца, то ён можа праходзіць па дыску Сонца. Калі спадарожнік мае вуглавы памер большы, чым Сонца, ён можа засланіць Сонца.

Цені на Юпітэры ад двух яго спадарожнікаў 6 чэрвеня 2005 (змадэляваны на кампутары малюнак).
Рух Іо вакол Юпітэра 10 лютага 2009 года. У тых месцах Юпітэра, куды падае цень Іо, назіраецца сонечнае зацьменне. Змадэляваная анімацыя з’явы, якой бы яна выглядала для зямнога назіральніка

Пры назіранні з Юпітэра Сонца могуць цалкам засланяць 5 аб’ектаў: Амальтэя, Іо, Еўропа, Ганімед і Каліста . Усе астатнія маюць вуглавы памер меншы за Сонца з прычыны невялікіх памераў ці вялікай адлегласці і могуць толькі праходзіць па дыску Сонца. Большасць знешніх спадарожнікаў маюць вялікія лады арбіты, з прычыны чаго праходжанне назіраецца рэдка.

Выява Юпітэра і Іо, атрыманая тэлескопам Хабл 24 ліпеня 1996 года.

Калі чатыры самых буйных спадарожнікі Юпітэра засланяюць Сонца, іх цень на Юпітэры можа назірацца з Зямлі ў тэлескопы .

Сонечныя зацьменні на Юпітэры — з’ява не рэдкая, паколькі Юпітэр вельмі вялікі і нахілы плоскасцяў арбіт яго ўнутраных спадарожнікаў вельмі малыя, з прычыны чаго практычна на кожным вітку кожнага са спадарожнікаў дзе-небудзь на Юпітэры адбываецца зацьменне.

Касмічныя чоўны і апараты, у ліку якіх Піянер-10 і Піянер-11 (1973 і 1974), Вояджэр-1 і Вояджэр-2 (1979), Галілеа (1995—2003), Касіні-Гюйгенс (2000), ) Новыя гарызонты (2007) фіксавалі сонечныя зацьменні на Юпітэры, праходжання спадарожнікаў Юпітэра, а таксама іх зацьменні.

Спасылкі правіць