Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года

Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022 года — частковае сонечнае зацьменне 119 сараса[1].

Сонечнае зацьменне 30 красавіка 2022
Карта
Класіфікацыя
Тып Частковае
Сарас 119
Гама -1.1901
Велічыня 0.6396
Максімум зацьмення
Каардынаты 62°06′ пд. ш. 71°30′ з. д.HGЯO
Шырыня ценю км
Час (UTC)
Найбольшая фаза 20:42:36
Спасылкі
Каталог # (SE5000) 9557

Зацьменне мела велічыню 0,6396 і дасягнула свайго максімуму ў 20:42:36 UTC у пункце з каардынатамі 62°06′ пд. ш. 71°30′ з. д.[1]. Зацьменне было бачнае ў Паўднёвай Амерыцы (Чылі, Аргенціна, поўдзень Перу, паўднёва-заходняя палова Балівіі, Парагвай (акрамя яго ўсходу і паўночнага ўсходу), амаль увесь Уругвай (акрамя яго крайняй усходняй кропкі і яе наваколляў) і вельмі малая частка Бразіліі (раён горада Уругваяна[en] паблізу межаў з Аргенцінай і Уругваем), а таксама ў паўднёвай і паўднёва-ўсходняй зонах акваторыі Ціхага акіяну, у крайняй паўднёва-заходняй зоне акваторыі Атлантычнага акіяну і на некаторых участках ціхаакіянскага ўзбярэжжа Антарктыды.

Зацьменне 30 красавіка 2022 года стала 1-ым сонечным зацьменнем у 2022 годзе і 47-ым у XXI стагоддзі. Папярэдняе сонечнае зацьменне адбылося 4 снежня 2021 года, наступнае — 25 кастрычніка 2022 года[1].

Звязаныя зацьменні правіць

 Папярэдняе   Паслядоўнасць   Наступнае 
4 снежня 2021 года Зацьменні 16 мая 2022 года
4 снежня 2021 года Сонечныя зацьменні 25 кастрычніка 2022 года
6 студзеня 2019 года Частковыя сонечныя зацьменні 25 кастрычніка 2022 года
19 красавіка 2004 года Сонечныя зацьменні 119 сараса 11 мая 2040 года

Гл. таксама правіць

Зноскі правіць

  1. а б в Catalog of Solar Eclipses: 2001 to 2100 (англ.). НАСА. Праверана 30 красавіка 2022.

Спасылкі правіць